15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 16 па 18 жніўня адбудзецца афіцыйны візіт у Беларусь члена Цэнтральнага ваеннага савета, Дзяржсавета, міністра абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Лі Шанфу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
У ходзе візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага абароннага ведамства для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Акрамя таго, як чакаецца, Лі Шанфу наведае шэраг ваенных аб'ектаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.