4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 3 чэрвеня адбыўся трэці раўнд кансультацый па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Мазамбіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч, мазамбікскую - намеснік міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мануэль Жазэ Гансалвешу.
Падчас кансультацый былі разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-мазамбікскага палітычнага дыялогу. Бакі зверылі падыходы па развіцці дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі, абмеркавалі канкрэтныя шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, кіраўнікі беларускай і мазамбікскай дэлегацый абмяняліся думкамі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.