12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Эквадора правялі ў г.Кіта палітычныя кансультацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках другога пасяджэння Беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве, праведзенага 10-12 лютага.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, эквадорскую - міністр-каардынатар вытворчасці, занятасці і канкурэнтаздольнасці Рычард Эспіноса.
Сустрэча кіраўніка беларускай дэлегацыі з міністрам замежных спраў Эквадора Рыкарда Пацінья адбылася 10 лютага. "Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, уключаючы пытанні далейшага ўмацавання міждзяржаўнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўні", - адзначылі ў МЗС.
11 лютага прайшло пасяджэнне сумесных рабочых груп па прамысловасці, будаўніцтве, грамадскім транспарце, нафце, энергетыцы, навуцы і тэхналогіях, адукацыі, ахове здароўя. "Дасягнуты дамоўленасці аб рэалізацыі канкрэтных праектаў супрацоўніцтва ў названых сферах", - удакладнілі ў прэс-службе.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі МЗС, Мінпрама, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, пасольства Беларусі ў Эквадоры, кіраўнікі ЗАТ "Белзамежбуд", ВА "Беларуснафта", ААТ "Захадэлектрасеткабуд", ЗАТ "Штадлер Мінск", ДІПК "Газ-Інстытут".