5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сярод сучасных палітычных дзеячаў вас вызначаюць такія адметныя рысы, як настойлівасць у абароне нацыянальных інтарэсаў, прынцыповасць, дальнабачнасць і патрыятызм. Падтрымка мільёнаў грамадзян Сербіі сведчыць аб рэзультатыўнасці палітычнага курсу на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны, абарону яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, дасягненне прагрэсу ва ўмовах сур'ёзных глабальных выпрабаванняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск надае вялікае значэнне далейшаму істотнаму паглыбленню братэрскіх адносін з Бялградам. "Лічу, што больш актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва будзе садзейнічаць устойліваму развіццю Беларусі і Сербіі ў складаных абставінах і адпавядаць надзеям жыхароў нашых дзяржаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Разлічваю на вашу асабістую ўвагу да падтрымання міждзяржаўнага дыялогу на ўсіх узроўнях. Буду рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі ў любы зручны час, каб прадоўжыць нашы змястоўныя перагаворы па шырокім спектры пытанняў"