25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў і міністр замежных спраў Уладзімір Макей 25 сакавіка сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Субяседнікі канстатавалі стратэгічны характар партнёрства Мінска і Пекіна. Акрамя таго, яны пацвердзілі нязменную падтрымку па пытаннях, якія адпавядаюць ключавым інтарэсам бакоў.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя тэмы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў нашай краіны.
У 2022 годзе Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка адзначылі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін.