Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Врс 2017

Мінабароны запусціла сайт вучэння "Захад-2017"

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Беларусі запусціла спецыяльны сайт "Вучэнне "Захад-2017" - http://exercise.mil.by, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сайт ствараецца на час правядзення вучэння. Тут штодзень будуць размяшчацца прэс-рэлізы, інфармацыйныя матэрыялы пра вучэнне, фотавідэаінфармацыя. Усю актуальную інфармацыю, якая датычыцца Захаду-2017", можна будзе знайсці таксама на інтэрнэт-партале Міністэрства абароны (http://mil.by), на сайце тэлекампаніі "ВаенТБ".

Вучэнне "Захад-2017" будзе шырока асвятляцца ў СМІ. Журналісты ў перыяд яго актыўнай фазы - 17-19 верасня - змогуць выехаць на палігоны, дзе будуць праводзіцца розыгрышы ваенных дзеянняў: Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава. Акрамя таго, з 14 верасня запланаваны штодзённы брыфінг для акрэдытаваных журналістаў афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны аб задачах, якія вырашаюцца ў ходзе вучэння, па выніках кожнага дня.

Паводле даных МЗС, паступіла беспрэцэндэнтная колькасць зваротаў ад замежных СМІ з просьбай аб акрэдытацыі на вучэнне - амаль 270. Заяўкі атрыманы ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх суседніх краін, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Вучэнні будуць асвятляць і журналісты з Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі.

На вучэнне "Захад-2017" запрошана таксама вялікая колькасць наглядальнікаў. Запрашэнні накіраваны прадстаўнікам міжнародных арганізацый - ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, МКЧК, - а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса краін, акрэдытаваных пры пасольствах краін у Беларусі. Чакаецца, што на вучэнні прыедуць і ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Усяго запрошана больш за 80 чалавек. "Захад-2017" пройдзе 14-20 верасня на тэрыторыі Беларусі і трох палігонах Расіі (Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі).-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі