17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Беларусі і Сербіі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў сферах ваеннай навукі і адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Дакумент накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння паміж беларускімі і сербскімі ваеннымі навучальнымі ўстановамі, а таксама іншымі адукацыйнымі і навуковымі інстытутамі. Таксама мемарандум прадугледжвае абмен вопытам работы, вучэбнымі і навуковымі матэрыяламі, выкладчыцкім складам, а таксама сумесны ўдзел у канферэнцыях, вучэбных курсах і стажыроўках. У падпісанні дакумента прынялі ўдзел кіраўнік сербскага абароннага ведамства Браціслаў Гашыч, а таксама міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, які цяпер знаходзіцца ў Сербіі з афіцыйным візітам.
Акрамя таго, паміж прадстаўнікамі абаронных ведамстваў дзвюх дзяржаў адбыліся перагаворы, у час якіх бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці практычнага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў, такіх як ваенная адукацыя, падрыхтоўка да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці, падрыхтоўка падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый, ваенная медыцына і іншыя аспекты забеспячэння жыццядзейнасці войскаў.
У час свайго візіту міністр абароны Андрэй Раўкоў таксама сустрэўся са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам Вучычам і старшынёй Пастаяннай камісіі па абароне і ўнутраных справах Народнай скупшчыны Сербіі Марыяй Абрадавіч.