26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы абароны Беларусі і Кітая падпісалі Пагадненне аб прадастаўленні бязвыплатнай ваеннай дапамогі Кітаем Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
Афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ў Кітайскую Народную Рэспубліку праходзіць з 25 па 29 мая. Ужо адбыліся сустрэчы Андрэя Раўкова з намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Кітая і міністрам абароны КНР. У час сустрэч абмяркоўваліся дасягнутыя вынікі, а таксама перспектывы далейшага развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.
Кіраўнік беларускага ваеннага ведамства ўсклаў вянок да помніка Народным героям, наведаў прадпрыемствы аэракасмічнай карпарацыі і 3-ю дывізію аховы пекінскага гарнізона.