Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Крс 2018

Мінабароны Беларусі і Кітая падпісалі пагадненне аб прадастаўленні бязвыплатнай дапамогі

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі беларускага і кітайскага ваенных ведамстваў Андрэй Раўкоў і Вэй Фэнхэ падпісалі ў Мінску пагадненне аб прадастаўленні Кітаем бязвыплатнай ваеннай дапамогі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны па выніках афіцыйнага візіту міністра абароны КНР у Беларусь.

Бакі таксама намецілі перспектыўныя напрамкі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў такіх сферах, як сумесная баявая падрыхтоўка, ваенная адукацыя, узаемадзеянне ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па лініі ваенных ведамстваў.

Паводле слоў міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова, дзве краіны змаглі выбудаваць адносіны ўсебаковага, давернага, стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на фундаменце моцнай дружбы. У сваю чаргу міністр абароны Кітая Вэй Фэнхэ падкрэсліў важнасць далейшага ўмацавання і развіцця партнёрскіх адносін паміж краінамі, а таксама адзначыў перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах.

Па выніках сустрэчы бакі падкрэслілі значны патэнцыял партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем у ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, а таксама ўпэўненасць у перспектыўнасці двухбаковага супрацоўніцтва.

Прыезд у Беларусь міністра абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Вэй Фэнхэ адбыўся з 5 па 8 красавіка. Яго афіцыйны візіт у Беларусь стаў адным з першых пасля назначэння на пасаду. Новы склад кітайскага ўрада быў зацверджаны 19 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі