6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Молчана Андрэя Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Шматнацыянальнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве;
Бараноўскага Валерыя Валер'евіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве;
Лукашэвіча Сяргея Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Уласаўца Аляксандра Андрэевіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста;
Грышчанкі Вячаслава Віктаравіча - старшынёй Браслаўскага райвыканкама;
Галынчыка Сяргея Аляксандравіча - старшынёй Шумілінскага райвыканкама;
Садоўскага Сяргея Сяргеевіча - старшынёй Ушацкага райвыканкама;
Козела Дзмітрыя Іванавіча - першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;
Матараса Аляксандра Васільевіча - старшынёй Добрушскага райвыканкама;
Белаша Яўгена Віктаравіча - старшынёй Кармянскага райвыканкама;
Стрэчын Ірыны Пятроўны - старшынёй Дрыбінскага райвыканкама;
Герасіменкі Эдуарда Мікалаевіча - старшынёй Чавускага райвыканкама;
Малышэўскага Алега Віктаравіча - старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкама;
Дубінчыка Андрэя Віктаравіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска;
Кратковай Алены Мікалаеўны - першым намеснікам міністра аховы здароўя;
Драгуна Аляксандра Мікалаевіча - першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі;
Арцёменка Марыны Барысаўны - намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны;
Філіпавай Наталлі Мікалаеўны - першым намеснікам міністра юстыцыі;
Аляшкевіча Максіма Мікалаевіча - старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці;
Семіча Аляксандра Уладзіміравіча - дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
Русіновіч Вольгі Уладзіміраўны - дырэктарам Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі;
Крэцкага Віталя Тамашавіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь - дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці;
Лабадзінскага Сяргея Мікалаевіча - кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама;
Радзькова Максіма Уладзіміравіча - членам Брэсцкага аблвыканкама;
Шастайлы Аляксандра Іванавіча - членам Гомельскага аблвыканкама;
Церахава Аляксандра Аляксандравіча - членам Мінскага гарвыканкама і Мінскага аблвыканкама;
Паўлюшчанкі Ігара Аляксандравіча - членам Магілёўскага аблвыканкама.