7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Турцыю 7-8 жніўня сустрэнецца з кіраўніцтвам парламента і ўрада гэтай краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
Запланаваны сустрэчы са старшынёй Вялікага Нацыянальнага сходу Ісмаілам Кахраманам, прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам і старшынёй групы дружбы парламента Турцыі з Нацыянальным сходам Беларусі Феваі Арсланам.
"Візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Турцыю будзе садзейнічаць далейшай актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, абмеркаванню перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, а таксама іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", - падкрэслілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.