Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Жнв 2017

Мясніковіч прапануе шукаць новыя формы супрацоўніцтва Беларусі і Новасібірскай вобласці

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Новасібірскай вобласці неабходна шукаць новыя формы ўзаемадзеяння. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на нарадзе па пытаннях развіцця супрацоўніцтва Беларусі з расійскім рэгіёнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што тавараабарот Беларусі і Новасібірскай вобласці расце, але "гэта ні ў якім выпадку не павінна расслабляць". Тэмпы росту экспарту і сальда паляпшаюцца на фоне не самага спрыяльнага мінулага года, аднак ім яшчэ далёка да паказчыкаў 2012-2014 гадоў, калі сітуацыя ў двухбаковым гандлі была значна лепшая. "Зыходзячы з гэтага мы павінны ацэньваць нашы дзеянні. Павінны быць таксама новыя формы супрацоўніцтва", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер прапануе актыўней развіваць кантакты паміж парламентарыямі. "Павінны быць устаноўлены адпаведныя дэпутацкія кантакты, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Новасібірск і Беларусь валодаюць даволі магутным маладзёжным патэнцыялам, што таксама павінна ўлічвацца ў рабоце".

У час нарады абмяркоўваліся некаторыя праблемныя аспекты паставак у Новасібірскую вобласць беларускай тэхнікі, прадуктаў харчавання і іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі