Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2017

Мясніковіч прапанаваў Румыніі актывізаваць інвестдзейнасць і ствараць сумесныя кампаніі

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам-Віярэлам Мелешкану прапанаваў актывізаваць інвестыцыйную дзейнасць і ствараць сумесныя кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку спікера, дзвюм краінам неабходна ў бліжэйшы час папрацаваць над пашырэннем дагаворна-прававой базы. "У нас 12 міждзяржаўных, міжурадавых дагавораў і каля 40 пагадненняў другога ўзроўню", - канстатаваў Міхаіл Мясніковіч. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што на разглядзе румынскага боку знаходзіцца шэсць дакументаў, адзін з якіх асабліва важны - гэта пратакол да пагаднення аб узаемнай абароне інвестыцый. "Калі мы гаворым аб маштабным супрацоўніцтве, то, у першую чаргу, гэта інвестыцыі, а гэты дакумент якраз вельмі патрэбны для садзейнічання павелічэнню маштабаў інвестыцыйнай дзейнасці і забеспячэння прававой абароны інвестыцый", - перакананы старшыня верхняй палаты парламента.

Іншыя дакументы, якія не страцілі актуальнасць і маюць патрэбу ў разглядзе, - пагадненні ў галіне вышэйшай адукацыі, турызму, папярэджання надзвычайных сітуацый, культуры, мытнага супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па іх пажадана завяршыць у хуткім часе.

Што датычыцца беларуска-румынскага штогадовага тавараабароту, ён з'яўляецца вельмі сціплым, хоць патэнцыял для павелічэння ёсць, лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Неабходна таксама прадоўжыць работу па стварэнні сумесных кампаній, асабліва ў галіне прамысловай кааперацыі. "Можна было б сур'ёзна стымуляваць стварэнне сумесных кампаній з улікам таго, што мы працуем даволі актыўна ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта можа быць цікава для вашай краіны", - выказаў меркаванне спікер. Ён адзначыў, што ўвогуле створана каля 20 сумесных беларуска-румынскіх кампаній, у той час як з Латвіяй, напрыклад, іх каля 2,5 тыс.

Акрамя іншага, Міхаіл Мясніковіч запэўніў, што беларускі бок гатовы ствараць неабходныя ўмовы для развіцця кантактаў на міжпарламенцкім узроўні і за кошт работы ў міжнародных арганізацыях. Спікер нагадаў, што 28 лістапада ў Мінску будзе праходзіць пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, і запрасіў румынскую дэлегацыю прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. "Для нас будзе вялікі гонар, калі прыедуць і абодва спікеры (у Румыніі двухпалатны парламент. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі