Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Снж 2016

Мясніковіч назваў ключавыя задачы для сенатараў шостага склікання

29 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання трэба ўнесці свой уклад у развіццё дзелавой актыўнасці, пашырэнне прытоку інвестыцый і дыверсіфікацыю экспарту. Аб гэтым сёння заявіў старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 20-годдзю Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што перад членамі Савета Рэспублікі стаяць вельмі важныя задачы. "Для вываду эканомікі краіны на новую траекторыю росту неабходна зняць бар'еры на шляху развіцця дзелавой актыўнасці грамадзян, удасканальваць механізмы канкурэнцыі, прытоку інвестыцый і іх абароны, дыверсіфікацыі экспарту", - падкрэсліў спікер.

Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць вырашэнню праблем у адукацыі, ахове здароўя, жыллёвай палітыцы, экалогіі. Пытанні, якія датычацца сфер, што непасрэдна звязаны з дабрабытам і здароўем людзей, узнімаліся ў час пятага Усебеларускага народнага сходу. "Чалавек, яго праблемы заўсёды ставіліся ў аснову. Уся наша дзейнасць павінна быць гэтаму падпарадкавана. У імя гэтага мы і працуем", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Першая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі першага склікання адкрылася 13 студзеня 1997 года. З таго часу сенатары разгледзелі і адобрылі 2 тыс. 255 законапраектаў. Работа кожнага склікання была ўнікальнай. Першае актыўна распрацоўвала і прымала кодэксы, што дапамагло своеасаблівай інвентарызацыі беларускага заканадаўства. За першыя чатыры гады заканатворчай дзейнасці прынята 18 кодэксаў, якія сталі фундаментам для далейшага рэфармавання ўсяго заканадаўства. Члены Савета Рэспублікі другога склікання ратыфікавалі Дагавор аб заснаванні Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і адобрылі Інвестыцыйны кодэкс. Парламентарыі трэцяга склікання заняліся пытаннямі мясцовага самакіравання, а Савет Рэспублікі стаў больш дынамічна працаваць як орган тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Чацвёртае скліканне адобрыла Кодэкс аб адукацыі, закон аб асновах маладзёжнай палітыкі. Сенатары пятага склікання ратыфікавалі гістарычны дакумент - Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

На ўрачысты сход з нагоды 20-годдзя Савета Рэспублікі прыйшлі былыя старшыні верхняй палаты парламента Барыс Батура і Анатоль Рубінаў, а таксама Міхаіл Матусевіч, Леанід Крупец, Анатоль Русецкі, якія займалі ў розныя гады пасаду віцэ-спікера. У час сходу ўшаноўвалі групу работнікаў сакратарыята Савета Рэспублікі, якім аб'яўлена падзяка старшыні верхняй палаты парламента за шматгадовую добрасумленную працу. Завяршылася сустрэча канцэртам музыкантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі