Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Крс 2017

Мясніковіч бачыць вялікія рэзервы ў кітайска-беларускім міжрэгіянальным супрацоўніцтве

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч бачыць вялікія рэзервы ў кітайска-беларускім міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах з парламенцкай дэлегацыяй КНР на чале са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вітаем, што ў нас кантакты паспяхова развіваюцца не толькі на вышэйшым і высокім узроўнях, але таксама паміж рэгіёнамі, і маем намер развіваць такое ўзаемадзеянне. У рэгіянальным супрацоўніцтве мы бачым вельмі вялікія рэзервы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У 2017 годзе Беларусь і Кітай адзначаюць 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін, Міхаіл Мясніковіч павіншаваў дэлегацыю КНР з гэтай юбілейнай датай. Старшыня Савета Рэспублікі выказаў надзею, што гэты візіт адкрые новую старонку ў развіцці міжпарламенцкіх кантактаў і надасць ім новы імпульс.

Ён нагадаў, што ў верані 2016 года адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Чжан Дэцзянам. "Таму ў пэўнай ступені ваш цяперашні візіт з'яўляецца працягам той сустрэчы і рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты непасрэдна ў Пекіне", - лічыць Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, асабістыя шчырыя і даверныя адносіны, якія склаліся паміж лідарамі Кітая і Беларусі, - гэта трывалы фундамент для ўсебаковага супрацоўніцтва. Беларускі бок будзе імкнуцца стварыць камфортныя ўмовы для рэалізацыі пастаўленых стратэгічных мэт.

У сваю чаргу Чжан Дэцзян прызнаўся, што на беларускай зямлі адчувае глыбокую дружбу з боку беларускага народа, дзяржаўных органаў. Ён адзначыў той уклад, які ўнесены абодвума бакамі ў пашырэнне дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва. Кіраўнік кітайскай дэлегацыі выказаў упэўненасць, што праводзімыя ў Беларусі перагаворы, абмен думкамі будуць садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх краін. "Мы будзем задзейнічаць нашы заканадаўчыя органы для ўзняцця ўзроўню двухбаковых адносін", - заявіў ён.

Чжан Дэцзян адзначыў, што прыбыў у Беларусь у рамках дзесяцідзённай камандзіроўкі, у ходзе якой таксама наведвае Латвію, Літву і Расію. Пры гэтым у Беларусі ён прабудзе даўжэй, чым у астатніх краінах, - тры дні. На думку госця, гэта сведчыць аб важным значэнні, якое надае Кітай развіццю адносін з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі