7 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя беларускага рубля, стала прадметам абмеркавання на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўлам Калаурам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, дата 25-годдзя нацыянальнай беларускай валюты павінна прагучаць у грамадстве, і ён пацікавіўся прапановамі кіраўніка Нацбанка наконт гэтага.
"Хто як яе (нацыянальную валюту. - Заўвага БЕЛТА) называў: зайчыкам і гэта далей. Але я ўспамінаю тыя часы, калі ўраду, Вярхоўнаму Савету даводзілася дзейнічаць у жорсткіх умовах. Вы гэта ўсе бачылі, з чаго нам даводзілася пачынаць. Мы паступова выбудоўвалі сваю грашовую сістэму, стваралі сваю грашовую адзінку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння ўжо ніхто не кажа, што яна такая-сякая і не такая".