5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі 5 верасня сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
"Бакі абмеркавалі праект парадку дня маючага адбыцца пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Таксама ў цэнтры ўвагі былі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы".