Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Кст 2018

Маштабная нарада з удзелам Прэзідэнта па развіцці лічбавай эканомікі пройдзе ў I квартале 2019 года

Маштабная нарада з удзелам Прэзідэнта па развіцці лічбавай эканомікі пройдзе ў I квартале 2019 года

25 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Маштабная нарада з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па развіцці лічбавай эканомікі ў краіне пройдзе ў I квартале 2019 года. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках праведзенага сёння даклада кіраўніку дзяржавы.

Аляксандр Турчын падкрэсліў, што даручэнне рыхтаваць гэту нараду даў кіраўнік дзяржавы. Мерапрыемства, як чакаецца, будзе маштабным, але не па колькасці ўдзельнікаў, а па важнасці мэт і задач, якія стаяць перад краінай у сувязі з маючай адбыцца лічбавізацыяй эканомікі. Як прадугледжваецца, у нарадзе прымуць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі розных галін.

У час даклада прэзідэнт быў праінфармаваны аб выніках работы ўрада ў гэтым напрамку. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні структуры ўрада. Паводле слоў Аляксандра Турчына, ва ўрада ёсць пэўныя напрацоўкі ў гэтым плане.

У ліку іншых разгледжаных тэм было развіццё транспартна-лагістычнай сферы, размова ішла і аб дакументах, якія датычацца развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі