Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2017

Маргвелашвілі: Паспяховае і адкрытае супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі можа стаць прыкладам для іншых краін

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паспяховае і адкрытае супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі можа стаць прыкладам для іншых краін. Аб гэтым Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі заявіў сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія праходзяць у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй (хоць мы ў гандлёвым аспекце аб'ядналіся з ЕС, а Беларусь развівае сваё эканамічнае супрацоўніцтва з ЕАЭС) могуць стаць прыкладам таго, як могуць супрацоўнічаць краіны. Спадзяюся, што сёння мы дасягнём яшчэ большых магчымасцей і дамоўленасцей", - сказаў Георгій Маргвелашвілі.

На яго думку, візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію ў красавіку 2015 года даў абсалютна новы імпульс для развіцця міждзяржаўных адносін. "Народы адчувалі, адчуваюць і будуць прадаўжаць адчуваць дружбу, добрасуседства і цягу адзін да аднаго. Аднак ваш візіт даў імпульс для таго, каб паглыбіць і стварыць магчымасці для адносін", - заявіў ён.

Кіраўнік грузінскай дзяржавы таксама прызнаўся, што з першых хвілін знаходжання ў Беларусі адчуў адкрытасць і душэўнасць краіны і яе народа. Праязджаючы сёння па вуліцах Мінска, ён зведваў шчырае захапленне, любуючыся горадам. "Грузія разумее і падтрымлівае Беларусь. Мы захоплены тымі дасягненнямі, якія ёсць у вас і ў сельскагаспадарчай сферы, і ў сферы высокіх тэхналогій, і ў індустрыі. Мы вельмі зацікаўлены вывучаць гэты вопыт і развіваць супрацоўніцтва па гэтых напрамках", - дадаў Георгій Маргвелашвілі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі