29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Венгерскае канкурэнтнае ведамства плануюць падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
Сёння ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылася сустрэча міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзіміра Калтовіча з прэзідэнтам Венгерскага канкурэнтнага ведамства Балашам Рыга. Таксама ўдзельнічалі ў перагаворах пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Панамароў і пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутара. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні міжведамаснага супрацоўніцтва.
Кіраўнікі ведамстваў узгаднілі канчатковую рэдакцыю мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі паміж МАРГ і Венгерскім канкурэнтным ведамствам. Прынята рашэнне падпісаць яго ў час аднаго з запланаваных міжнародных мерапрыемстваў высокага ўзроўню.