Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Сак 2017

Макей зробіць 20-21 сакавіка візіт у Аман

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20-21 сакавіка зробіць візіт у Султанат Аман, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

У час візіту запланаваны сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам урада, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства гандлю і прамысловасці, Дзяржаўнага савета, Кансультатыўнага савета, Гандлёва-прамысловай палаты Амана, а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Плануецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам турызму Амана па супрацоўніцтве ў сферы турызму.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця офіса ганаровага консула Беларусі ў Амане Кайса аль-Юсефа.

Візіт міністра замежных спраў прызначаны пацвердзіць высокі ўзровень двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць выхаду на новыя дамоўленасці ў розных галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі