20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на перагаворах з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу ў Нью-Ёрку вітаў крокі па нармалізацыі адносін паміж Расіяй і Турцыяй. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі з прэс-службе МЗС Беларусі.
Уладзімір Макей таксама пацвердзіў пазіцыю Беларусі аб салідарнасці з уладамі і народам Турцыі ў сувязі са спробай перавароту ў краіне ў ліпені 2016 года.
У сваю чаргу Меўлют Чавушаглу павіншаваў беларускі бок з паспяховым правядзеннем парламенцкіх выбараў.