Падзеі
Макей: У бліжэйшы час у Беларусь плануецца прыезд шэрага чыноўнікаў з Бруселя
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час у Беларусь плануецца прыезд шэрага чыноўнікаў з Бруселя. Аб гэтым сёння заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У бліжэйшы час у Беларусь плануецца прыезд шэрага чыноўнікаў з Бруселя, шэрага маіх еўрапейскіх калег з краін Еўрапейскага саюза", - расказаў міністр. Ён удакладніў, што гэтага можна чакаць на працягу тыдня-двух.
Уладзімір Макей плануе ў гэтым годзе наведаць шэраг краін, у тым ліку Расію.
Гаворачы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю, міністр праінфармаваў, што беларускі бок гатовы да правядзення чарговага раўнда перагавораў, які адбудзецца на працягу бліжэйшых паўтара месяца.