27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубіным. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі парадак дня беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку пытанні, па якіх пазіцыі Беларусі і ЗША не супадаюць. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся бачаннем далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і далі ацэнку бягучай рэгіянальнай сітуацыі.