13 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Акрамя таго, Уладзімір Макей выказаў удзячнасць Дамінік Газюі за намаганні па развіцці беларуска-французскага ўзаемадзеяння ў перыяд яе знаходжання на пасадзе кіраўніка французскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.