Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2016

Макей разлічвае на актывізацыю ўсебаковага супрацоўніцтва з ЕС

2 сакавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей разлічвае на актывізацыю ўсебаковага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым ён паведаміў журналістам у час работы XVII Асамблеі дзелавых колаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што з Беларусі знята большасць санкцый, дае нам магчымасць развіваць усебаковае супрацоўніцтва з ЕС. Лічу, што ў бліжэйшы час будуць зроблены канкрэтныя крокі, якія прывядуць да паляпшэння нашага дыялогу з еўрапейскімі партнёрамі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва праводзіцца з 29 лютага па 4 сакавіка. Ключавой падзеяй з'яўляецца XVII Асамблея дзелавых колаў. У ёй удзельнічаюць лідары бізнесу, заснавальнікі і дырэктары прыватных прадпрыемстваў, кіраўнікі і спецыялісты міністэрстваў і ведамстваў, дыпламаты, прадстаўнікі рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый Беларусі, журналісты. Удзельнікам асамблеі прадстаўлены праект "Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі-2016".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі