31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве фінляндскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага і міжнароднага парадку дня, абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ.
"Фінляндскі бок падзяліўся сваімі ацэнкамі шэрага працэсаў, якія адбываюцца сёння, у тым ліку што датычацца нацыянальных меншасцей і ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, - адзначылі ў МЗС. - У сваю чаргу Уладзімір Макей падрабязна і аб'ектыўна праінфармаваў субяседніка аб дынаміцы праводзімага ў Беларусі канстытуцыйнага працэсу, развіцці ўнутрыграмадскага дыялогу і іншых пытаннях".
Прадметна пацверджана захаванне падыходаў і прынцыпаў, на якіх Беларусь гатова выбудоўваць узаемадзеянне з заходнімі партнёрамі. "Размова адбылася ў канструктыўным і ўзаемапаважлівым ключы. Канстатавана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні каналаў камунікацыі, прадаўжэнні рабочых кантактаў і падтрыманні дыялогу", - расказалі ў МЗС.