22 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць адстойваць пазіцыю аб недапушчальнасці прымушэння краін-партнёраў да выбару паміж еўразійскай і еўрапейскай інтэграцыяй. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што неабходна выбудоўваць доўгатэрміновую інтэграцыю Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза. Акрамя таго, ён звярнуў увагу на спалучэнне з эканамічным поясам Шаўковага шляху.
Уладзімір Макей таксама расказаў, што ў ходзе сумеснай калегіі размова ішла аб узаемадзеянні з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці, у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па самых розных напрамках. Паводле яго слоў, на сустрэчы з расійскімі калегамі абмяркоўвалася тэма міжнароднай бяспекі і бяспекі ў рэгіёне.