30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 31 жніўня прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП) і Вышаградскай групы (ВГ), якая адбудзецца ў сталіцы Венгрыі Будапешце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У ходзе сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння краін - удзельніц УП і ВГ, уключаючы падрыхтоўку саміту "Усходняга партнёрства" 24 лістапада 2017 года ў Бруселі (Бельгія). У рамках мерапрыемства запланавана сустрэча Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў іншых краін", - расказалі ў МЗС.-0-