Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Май 2016

Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕС у Бруселі 23 мая

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза і краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства" ў Бруселі 23 мая. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрская сустрэча будзе прысвечана абмеркаванню пытанняў, якія датычацца бягучага стану і перспектыў "Усходняга партнёрства" ў кантэксце перагляду еўрапейскай палітыкі добрасуседства", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык.

Тэмай сустрэчы будзе і падрыхтоўка да саміту "Усходняга партнёрства" ў 2017 годзе.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Мірончык растлумачыў, што Уладзімір Макей выкладзе беларускія падыходы да бягучага стану і рэфармавання ініцыятывы "Усходняе партнёрства".

Акрамя таго, Дзмітрый Мірончык не выключыў, што міністр замежных спраў Беларусі правядзе двухбаковыя сустрэчы на палях мерапрыемства ў Бруселі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі