6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.
У цэнтры ўвагі знаходзіліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін.
Бакі абмеркавалі таксама бягучыя падзеі ў рэгіёне, уключаючы сітуацыю ва Украіне. Міністры сышліся на думцы аб важнасці хутчэйшага мірнага ўрэгулявання канфлікту з выкарыстаннем палітыка-дыпламатычных інструментаў.