16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей наведаў пасольства Францыі ў Беларусі і зрабіў запіс у Кнізе спачуванняў, адкрытай у сувязі з тэрарыстычнымі актамі ў Парыжы 13 лістапада, якія прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей адрасаваў словы падтрымкі і салідарнасці ўсяму французскаму народу, адзначылі ў прэс-службе МЗС.
У праведзенай кароткай размове з паслом Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі міністр выказаў глыбокія спачуванні і асудзіў бесчалавечны тэрарыстычны акт. Падкрэслена, што варварскім дзеянням тэрарыстаў няма і не можа быць апраўдання.-0-