11 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Неабходны штодзённыя і рэальныя малыя захады па дээскалацыі ўкраінскага крызісу, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы сёння на міжнароднай канферэнцыі "Мінскія пагадненні год таму: дасягненні, выклікі, урокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Чым даўжэй адкладваецца канчатковае ўрэгуляванне канфлікту, тым мацнейшай становіцца яго ўласная інерцыя, якая ўскладняе вырашэнне сітуацыі. Пагроза яго пераходу ў замарожаную стадыю цалкам рэальная", - падкрэсліў міністр.
"Таму цяпер неабходны фактычна штодзённыя і рэальныя малыя захады па дээскалацыі і ўрэгуляванні, - сказаў Уладзімір Макей. - Трэба пастаянна фарміраваць тую крытычную масу перамен, якая адпавядае ўсеагульным чаканням і прывядзе да ўсталявання міру ў рэгіёне".