Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2018

Макей: ёсць адчуванне, што ў свеце яшчэ не ўсвядомілі нарастаючую пагрозу вялікага ваеннага канфлікту

Макей: ёсць адчуванне, што ў свеце яшчэ не ўсвядомілі нарастаючую пагрозу вялікага ваеннага канфлікту

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ёсць адчуванне, што ў свеце яшчэ не ўсвядомілі нарастаючую пагрозу вялікага ваеннага канфлікту, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей сёння на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння цяжка не пагадзіцца з тымі палітыкамі і экспертамі, якія праводзяць трывожныя паралелі паміж з'явамі сённяшняга дня і пачатку XX стагоддзя. Аднак, нягледзячы на шырокае дэклараванне праблемы, у Беларусі ёсць адчуванне, што па-сапраўднаму ўсведамлення рэальнасці нарастаючай пагрозы вялікага ваеннага канфлікту ў свеце не адбылося", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што працягваецца разбурэнне асноватворных дамоўленасцей у сферы міжнароднай бяспекі, ідзе нарошчванне ваенных патэнцыялаў, у тым ліку і ў Еўропе, побач з Беларуссю. "Мы бачым значна больш размоў аб уласных інтарэсах, прэтэнзіях, заклапочанасцях, чым канкрэтных крокаў у напрамку змянення сітуацыі", - звярнуў увагу дыпламат.

Паводле слоў міністра, цэнтральная праблема сучаснай сусветнай і рэгіянальнай палітыкі - гарантаванне бяспекі ва ўсіх яе вымярэннях, пераадоленне канфрантацыі і высокага градуса недаверу паміж краінамі. "Гэта пытанне стала адным з вызначальных фактараў міжнародных адносін у цэлым і ў Еўрапейскім рэгіёне ў прыватнасці. Аб гэтым гаварылі ўдзельнікі нядаўна праведзенага ў Мінску пасяджэння Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, на якім выступіў і Прэзідэнт нашай краіны", - дадаў Уладзімір Макей. Пра неабходнасць пошуку адказаў на ўсё большую напружанасць у свеце гаварылі лідары дзяржаў і на праведзеных у лістападзе ў Парыжы маштабных мерапрыемствах, прымеркаваных да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, уключаючы форум міру.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў супадзенне прынцыповых падыходаў Беларусі і Расіі па ключавых пытаннях парадку дня ў сферы раззбраення, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі. "Мы паслядоўна падтрымліваем расійскі бок на міжнародных пляцоўках. З 2015 года Беларусь прадстаўляе інтарэсы Расіі ў Сумеснай кансультатыўнай групе па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Мы выступілі з адзіных пазіцый супраць надзялення АЗХЗ паўнамоцтвамі па ўстанаўленні адказнасці за прымяненне хімзброі", - звярнуў увагу дыпламат.

На пляцоўцы ААН Беларусь была адзінай, каму ўдалося выступіць у падтрымку ініцыятывы Расіі аб унясенні праекта рэзалюцыі аб Дагаворы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. "Мы сталі суаўтарамі расійскіх праектаў рэзалюцый Першага камітэта па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы і па міжнароднай інфармацыйнай бяспецы", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі