Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Кст 2017

Макей: Дыскусіі вакол БелАЭС у большасці палітызаваны і штучна створаны

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыскусіі вакол БелАЭС у большасці палітызаваны і штучна створаны. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у сваім заключным выступленні на першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Міністр адзначыў, што ў Беларусі ганарацца новымі эканамічнымі напрамкамі, якія развіваюцца ў краіне, - гэта атамная энергетыка, касмічныя даследаванні, біяхімічныя, інфармацыйныя тэхналогіі. У 2019 годзе будзе ўведзены ў строй першы блок першай у нацыянальнай гісторыі атамнай станцыі. "Вакол гэтай тэмы існуе шмат дыскусій, яны часта, нават у пераважнай большасці выпадкаў палітызаваны, штучна створаны. Але я хацеў бы звярнуць вашу ўвагу на тое, што мы, памятаючы аб тым, што перажылі ў 1986 годзе з-за Чарнобыля, зацікаўлены ў тым, каб гэта станцыя была пабудавана па самых высокіх сусветных стандартах бяспекі, перш за ўсё, стандартах МАГАТЭ", - сказаў Уладзімір Макей.

"І сёння, якія б інсінуацыі ні запускаліся адосна Беларускай атамнай станцыі з падачы, у першую чаргу, палітычна ангажыраваных колаў Літвы, "байкоту" станцыі не атрымліваецца, нават з боку самых бліжэйшых саюзнікаў Вільнюса. Таму я хацеў бы, каб вы проста разумелі, ведалі і пачулі нас - мы ні ў якай меры не збіраемся парушаць міжнародныя абавязацельствы, якія Беларусь узяла на сябе ў рамках развіцця атамнай энергетыкі. Наадварот, мы як чарнобыльская краіна вельмі зацікаўлены ў тым, каб гэта станцыя была максімальна бяспечнай", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Ён запэўніў, што беларускі бок працаваў, працуе і будзе працаваць вельмі цесна з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі. "Мы запрашалі сюды некалькі місій МАГАТЭ, яны наведвалі на чале з кіраўніком МАГАТЭ гэту станцыю, сустракаліся з экспертамі ў Беларусі. Мы выканалі ўсе патрабаванні і ўсе абавязацельствы, якія бралі на сябе ў рамках адпаведных міжнародных дамоўленасцей. Больш таго, хоць мы гэтага маглі і не рабіць, мы далучыліся да патрабаванняў Еўрапейскай камісіі па правядзенні стрэс-тэстаў атамнай станцыі, па вывучэнні ўстойлівасці станцыі ў розных умовах. Сёння мы працуем разам з Еўрапейскай камісіяй па аналізе рэзультатаў гэтых стрэс-тэстаў", - расказаў міністр.

"Яшчэ раз хацеў бы запэўніць вас, што мы ні ў якай меры не стараемся адысці ад абмеркавання гэтых пытанняў, мы, наадварот, зацікаўлены, каб гэта станцыя была пабудавана па самых бяспечных сусветных стандартах, - заявіў Уладзімір Макей. - Мы як афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі ўдзельнічаем у розных міжнародных форумах і мерапрыемствах, вельмі часта сутыкаемся з гэтым, даём усе растлумачэнні. Але, на жаль, нашы суседзі, нашы партнёры спрабуюць палітызаваць гэта пытанне".

"Больш таго, той рэактар, які мы ў сябе будуем, з'яўляецца, паводле ацэнак экспертаў многіх краін, абсалютна надзейным. Гэты рэактар будуе не толькі Беларусь, але і будуе шэраг дзяржаў ЕС - і Балгарыя, і Венгрыя збіраецца будаваць яго, і Фінляндыя. А ў іншых рэгіёнах - на Блізкім Усходзе, у Турцыі, наколькі мне вядома, - Расія таксама збіраецца будаваць рэактары такога тыпу", - дадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі