4 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/.
Беларусь удзячна Рымска-каталіцкай царкве за канструктыўны і ўзважаны падыход да захавання міжканфесійнай згоды. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка на мерапрыемстве з нагоды адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Каталіцызм з'яўляецца адной з галоўных традыцыйных рэлігійных канфесій у Беларусі, - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - На працягу стагоддзяў у Беларусі мірна суіснуюць і ўзаемадзейнічаюць розныя рэлігіі і канфесіі, фарміруючы па-сапраўднаму ўнікальнае культурнае аблічча нашай краіны. Гэта прадмет асаблівай гордасці і важкі ўклад нашай краіны ў забеспячэнне міру і бяспекі ў свеце".
"Мы ўдзячны за канструктыўны і ўзважаны падыход
Рымска-каталіцкай царквы да захавання міжканфесійнай згоды ў Беларусі, да імкнення вырашаць магчымыя пытанні шляхам дыялогу, для якога характэрны ўзаемная павага і разуменне", - сказаў Уладзімір Макей.Як лічыць міністр, удзел у цяперашніх урачыстасцях намесніка
Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Джавані Анджэла Бечу пацвярджае высокі ўзровень двухбаковых кантактаў і нязменную ўвагу Святога Прастола да нашай краіны. Уладзімір Макей выказаў надзею на далейшае паспяховае развіццё супрацоўніцтва са Святым Прастолам ва ўсіх сферах.Уладзімір Макей пажадаў Апостальскаму нунцыю і калектыву плённай працы ў сценах новага будынка, дзе павінны нараджацца новыя ідэі, накіраваныя на развіццё далейшага супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана.
У цырымоніі адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры прынялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, намеснік Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Джавані Анджэла Бечу, Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Габар Пінтэр, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.