Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Ліс 2015

Макей: Беларусь супраць узмацнення любой ваеннай актыўнасці ў рэгіёне

12 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь супраць узмацнення любой ваеннай актыўнасці ў рэгіёне. Аб гэтым сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр пракаменціраваў заяву натаўскіх ваенных аб тым, што, быццам бы Беларусь можа сумесна з расійскай групоўкай войскаў у Калінінградзе захапіць нейкі Сувалкскі калідор і ізаляваць краіны Балтыі ад адстатніх саюзнікаў па блоку НАТА. Уладзімір Макей адзначыў, што такія разважанні з'яўляюцца абсурднымі.

Міністр падкрэсліў, што ўзмацненне любой ваеннай актыўнасці па абодвух баках граніцы Беларусі і Еўрапейскага саюза, размяшчэнне дадатковых воінскіх кантынгентаў гэта, ваеннай тэхнікі, у сваю чаргу будзе ўзмацняць ваенную напружанасць. У цяперашніх умовах гэта абсалютна не патрэбна, асабліва на фоне сітуацыі ва Украіне, дадаў Уладзімір Макей. "Мы не можам справіцца з тлеючым украінскім канфліктам. А калі мы яшчэ дадаткова галавешкі падкінем у касцёр украінскага крызісу, то гэта будзе абсалютна ірацыянальна", - падкрэсліў міністр.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што пазіцыю Беларусі ў пытаннях вайны і міру не раз абазначаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: з беларускай тэрыторыі не можа зыходзіць ніякай пагрозы міру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі