12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у перагаворным працэсе Расіі і Украіны, калі яе аб гэтым папросяць і калі ў гэтым будзе неабходнасць. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"У чым заключаецца наша роля? Мы не з'яўляемся бокам перагавораў, хоць мы не ўхіляемся ад адказнасці і гатовы ўдзельнічаць у перагаворным працэсе і ўнесці свой уклад у вырашэнне сітуацыі, калі нас аб гэтым папросяць і калі ў гэтым будзе неабходнасць", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, цяпер беларускі бок сканцэнтраваны на тым, каб аказваць максімальнае садзейнічанне абедзвюм дэлегацыям: "Мы стараемся стварыць зручную лагістыку, мы забяспечваем усім неабходным з пункту гледжання арганізацыйна-тэхнічнага".
"Самае галоўнае - Прэзідэнт Беларусі адназначна гарантаваў усім удзельнікам забеспячэнне бяспекі на час правядзення гэтых перагавораў. Таму мы гатовы і ў далейшым уносіць наш пасільны ўклад з той жа мэтай, каб як мага хутчэй прыйсці да поспеху на гэтых перагаворах", - падкрэсліў Уладзімір Макей.