Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Кст 2016

Макей: Беларусь не разглядае ўмацаванне прысутнасці НАТА ў суседніх краінах як прамую пагрозу

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не разглядае ўмацаванне прысутнасці НАТА ў суседніх краінах як прамую пагрозу бяспецы. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita, паведамляе БЕЛТА.

"Мы не разглядаем тыя крокі, якія робіць НАТА і ЗША па ўмацаванні прысутнасці НАТА ў некаторых балтыйскіх краінах і ў Польшчы, як непасрэдную, прамую пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь. Так, мы лічым, што гэта значна павышае градус напружанасці ў рэгіёне ў сферы бяспекі. Але нам хочацца думаць, што гэта не прывядзе да таго, што калі-небудзь НАТА задумае, умоўна кажучы, ажыццявіць агрэсію супраць Рэспублікі Беларусь", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр падкрэсліў, што ў той жа час Беларусь у прымальных і магчымых для яе рамках спрабуе знайсці адэкватныя меры рэагавання, у тым ліку і ў ваеннай сферы. "Вы ведаеце, што мы сумесна з некаторымі нашымі саюзнікамі, у прыватнасці, з кітайцамі стварылі ў Беларусі новы від узбраення - ракетнага ўзбраення. Вы ведаеце, што мы актыўна займаемся і вытворчасцю гэтых сістэм. Я думаю, што гэта не апошняе рашэнне, якое можа быць прынята ў гэтай сферы. Але, яшчэ раз паўтаруся, мы не разглядаем гэтыя крокі як прамую ваенную пагрозу для Беларусі. Так, гэта пэўны выклік у сферы бяспекі, на які мы павінна знайсці адэкватны адказ", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі