5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк і намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Робертам Бяршчынскім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-амерыканскіх адносін і напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы складаныя пытанні і шляхі іх вырашэння, праінфармавалі ў прэс-службе.