18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана Махмадшарыфам Махмудам Хакдодам у сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-таджыкскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ход рэалізацыі сумесных праектаў і дамоўленасцей, дасягнутых у рамках нядаўняга рабочага візіту Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь.