19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 кастрычніка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана Ісфандзіярам Вагабзадэ ў сувязі з завяршэннем ім дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Былі абмеркаваны асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, адбыўся абмен думкамі па найбольш важных момантах", - праінфармавалі ў МЗС.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў паслу за выніковую работу, пажадаў новых дасягненняў на дыпламатычным полі дзейнасці, прыемных успамінаў аб Беларусі.