7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір
Макей абмеркаваў з кіраўнікамі дыпмісій ЕС, ЗША і Ватыкана ўвесь спектр пытанняў бягучага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.Уладзімір Макей 7 чэрвеня прыняў удзел у рабочым ланчы з кіраўнікамі дыпламатычных місій краін - членаў ЕС, ЗША і Ватыкана, арганізаваным па ініцыятыве Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў бягучага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, яго краінамі-членамі, ЗША і Ватыканам у сферах узаемнага інтарэсу, а таксама перспектывы яго далейшага развіцця.
У ходзе мерапрыемства адбыўся абмен думкамі па актуальных міжнародных пытаннях і сітуацыі ў рэгіёне.