29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 29 жніўня сустрэўся са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"На сустрэчы бакі абмеркавалі ход выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй міжнароднага назірання за імі", - адзначылі ў МЗС.