7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын далейшае развіццё супрацоўніцтва паміж двума бакамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"У час сустрэчы прадметна разгледжаны пытанні супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС і будучае яго далейшага развіцця", - расказалі ў ведамстве.
Бакі таксама абмеркавалі арганізацыю шэрага сумесных мерапрыемстваў, уключаючы чарговы раўнд пасяджэння каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, і перспектывы ўдзелу Беларусі ў саміце "Усходняга партнёрства" ў лістападзе 2017 года.