24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння з намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі стан адносін і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам па шырокім коле напрамкаў, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства".