Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Жнв 2019

Макей і Рапота абмеркавалі ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве

Макей і Рапота абмеркавалі ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве
Фота МЗС

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 22 жніўня правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама дзейнасць Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Як паведамлялася БЕЛТА, у ліпені ў Мінску з Рыгорам Рапотам сустрэўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Тады кіраўнік дзяржавы адзначаў наяўнасць у беларуска-расійскіх адносінах шэрага нявырашаных пытанняў і заявіў, што дзяржаўны сакратар павінен трымаць адпаведную сітуацыю пад кантролем, удзельнічаць у гэтых перагаворах як кіраўнік апарату Саюзнай дзяржавы. Па выніках сустрэчы Прэзідэнт Беларусі як старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета даручыў МЗС прапрацаваць пытанне ўдзелу прадстаўнікоў Пасткама ў дзейнасці беларуска-расійскай рабочай групы. У сваю чаргу Рыгор Рапота запэўніў, што Пастаянны камітэт гатовы рабіць усё, што ад яго залежыць, каб Саюзная дзяржава развівалася ў адпаведнасці з дагаворам ад 1999 года.

У час сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на палях VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка прапанаваў да 20-годдзя саюзнага дагавора ў снежні 2019 года зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах дзвюх краін. "У снежні 20 гадоў нашаму саюзнаму дагавору. Ні адной праблемы, я так мяркую, мы не павінны вынесці за межы гэтага тэрміну. Гэта нас падганяе, - сказаў ён. - Таму я прапаную зняць усе пытанні да гэтай даты. І ў рамках Вышэйшага дзяржсавета, або як мы дамовімся, усё гэта зацвердзіць. І праграму, якая вызначыць стратэгію нашых дзеянняў, і зняць бягучыя праблемы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі