15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін абмеркавалі будучыя кантакты на высокім узроўні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Уладзімір Макей і Цуй Цымін у час размовы абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з КНР, уключаючы будучыя кантакты на высокім узроўні, праінфармавалі ў МЗС. У прэс-службе знешнепалітычнага ведамства таксама адзначылі, што "бакі пацвердзілі намеры прымаць усе меры па ўмацаванні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства".