6 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 жніўня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыем Мезенцавым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
"На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін у шэрагу сфер, тэматыка інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, ход выбарчай кампаніі ў Беларусі", - праінфармавалі ў Міністэрстве замежных спраў.
Бакі таксама абмеркавалі ўдзел расійскіх прадстаўнікоў у місіі СНД па назіранні за выбарамі ў Беларусі.