16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў сёння на перагаворах у Мінску дамовіліся аб узаемнай падтрымцы ініцыятыў у ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Як праінфармавалі ў прэс-службе, "бакі абмяняліся меркаваннямі па найбольш актуальных праблемах рэгіянальнай і глабальнай бяспекі і стабільнасці, абмеркавалі працэсы развіцця ЕАЭС і мадэрнізацыі СНД, дамовіліся аб узаемнай падтрымцы ініцыятыў у ААН".
На перагаворах у вузкім і пашыраным складах абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, сумеснай работы ў інтэграцыйных аб'яднаннях, узаемадзеяння на пляцоўках міжнародных арганізацый. "Закраналіся таксама пытанні развіцця дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Узгоднены тэрміны правядзення сумеснага пасяджэння калегіі МЗС Беларусі і МЗС Расіі", - адзначылі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сустрэча кіраўнікоў МЗС прайшла ў час рабочага візіту міністра замежных спраў Расіі ў Беларусь.